Лукашэнка прыбыў з візітам у Грузію і разам з сынам усклаў вянок да магілы Невядомага салдата ФОТЫ

22.04.2015 / 20:14

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з трохдзённым афіцыйным візітам у Грузію.

Чакаецца, што 23 красавіка адбудуцца перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, прэм'ер-міністрам Грузіі Іракліем Гарыбашвілі, цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў і шэраг іншых мерапрыемстваў.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама сёння ўсклаў вянок да Магілы Невядомага салдата. Мемарыял усталяваны ў парку Ваке у памяць пра воінаў, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БелТА.

БелТА