Беларусь прайграла Парагваю ў 1/4 фіналу ЧС па футзале і выбывае з турніру

22.04.2015 / 22:30

Матч прайшоў у мінскім Палацы спорту і скончыўся перамогай Парагвая з лікам 4:0 (Эрэра, 6, 19, 38, Салінас, 23).

Як і на мінулых чэмпіянатах беларуская каманда спынілася на стадыі чвэрцьфінала, нагадвае sport.tut.by.

У паўфіналах згуляюць Калумбія — Бельгія, Парагвай — Аргенціна.