У расійскім Бранску забаранілі выставу пра вайну, бо там «пасміхаліся дзеці»

23.04.2015 / 13:20

Бранскія актывісты лева-патрыятычнага руху «Сутнасць часу» дамагліся закрыцця выставы «Браншчына ў аб'ектыве вайны. Дзіцячыя лёсы».

Выстава, сабраная бранскімі гісторыкамі і краязнаўцамі на працягу чатырох гадоў, адкрылася ў абласной бібліятэцы імя Цютчава 11 красавіка. На адкрыцці прадстаўнік руху «Сутнасць часу» учыніў скандал, абвінаваціўшы арганізатараў экспазіцыі ў прапагандзе фашызму. У прыватнасці, незадаволенасць актывістаў выклікалі дзеці, што пасміхаліся нацыстам.

На выставе былі прадстаўленыя фатаграфіі, зробленыя падчас акупацыі тэрыторыі Браншчыны нямецкімі салдатамі і афіцэрамі, усяго больш за 50 фотаздымкаў.