Амерыканскі школьнік сабраў «бясконцы калодзеж» ФОТА

Любы прадмет, калі яго пакласці на «чароўны» стол, стане «бясконцым».

29.04.2015 / 16:46

Старшакласнік, вядомы пад нікнэймам Baumstaller, перамог на юнацкім тэхнічным форуме ў Канзасе з мадэллю стала, што стварае аптычную ілюзію бясконцасці, і выклаў інструкцыю па яго зборцы, распавядае TJournal.

Сакрэт «бясконцага калодзежа» — сістэма з двух люстэркавых паверхняў. Для эфектнасці ў канструкцыі выкарыстоўваюцца светладыёды па краі «калодзежа».

Не толькі светладыёды, але і любы прадмет, калі яго пакласці на стол, стане «бясконца множыцца» ў вачах назіральніка.

Уся «магія», то бок правады, хаваецца пад драўлянай крышкай і ў тоўстых ножках стала. Тэхналогію выдае хіба кабель, праз які стол падключаецца да разеткі.

Канструкцыя «бясконцага» экрана была падрабязна апісаная на YouTube летам 2014 года.

Аляксандр Арсёнаў, фота: Baumstaller via Imgur