У Смаргонскім раёне дзевяцікласнік абакраў тры дамы

04.05.2015 / 14:13

У вёсцы Чухны Смаргонскага раёна дзевяцікласнік залез у тры дамы і скраў дзесяць дошак, упакоўку шрубаў, ізастужку, замок, дыван, паўлітра бензіну.

А таксама прыхапіў магнітафон з дзесяццю касетамі да яго, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.