Андрэй Макарэвіч зняўся ва ўкраінскім роліку да Дня памяці ВІДЭА

Легендарны расійскі музыкант Андрэй Макарэвіч зняўся ў роліку да Дзён памяці і прымірэння пад назвай «каб памяталі». Ролік выйшаў у эфір украінскіх каналаў.

05.05.2015 / 09:48

«70 гадоў таму была атрымана перамога над фашысцкай Германіяй, бо чалавецтва заплаціла за яе вялікую цану, а народы Савецкага Саюза, напэўна, найбольшую.

У які момант Гітлер вырашыў, што яму ўсё сыдзе з рук? У 1938 годзе, калі ён напаў на Чэхаславакію, а свет гэтага як бы не заўважыў ці ў 1939-м, калі Савецкі Саюз падпісаў з Германіяй пакт аб ненападзе — і яны ўдваіх падзялілі Польшчу? Якія краіны думалі, што іх гэта не закране. Нехта назіраў з-за акіяна, у выніку ўсяго гэтага свет страціў 54 мільёны чалавек. Гэту лічбу намагчыма сабе ўявіць, мы не маем права забыць пра гэта. Каб памяталі», — кажа музыкант на відэа.

nn.by