Мінчукам прапанавалі бегаць разам
Супольныя прабежкі па лесапарку ў Зялёным лузе маюць ладзіцца штосуботу.
05.05.2015 / 11:02
Фота: Minskrun.by
Праект Minskrun.by прапануе ад 16 мая ладзіць супольныя ранішнія прабежкі.
Бегунам прапануюць збірацца кожную суботу ў 10:00 каля вул. Каліноўскага, 111, каб прабегчы 5 км па лесапарку.
Праз адмысловыя коды арганізатары будуць фіксаваць час праходжання дыстанцыі для тых, хто зарэгістраваўся на Minskrun.by.
Узяць удзел могуць людзі любой фізічнай падрыхтоўкі і любога ўзросту. Вынікі прабежак будуць публікавацца на сайце.
Але нейкіх адмысловых прызоў за найхутчэйшую прабежку не прадугледжана — прабежкі проста для асалоды. Тыя, хто возьме ўдзел у прабежцы 10, 30, 50 і 100 раз, атрымаюць цішоткі з лагатыпам забегу і колькасцю прабежак.
Каманда шукае валанцёраў для фіксацыі часу секундамерам, сканавання кодаў, фатаграфавання і іншых мэтаў.