Сечын застанецца прэзідэнтам «Роснефті» яшчэ на пяць гадоў

05.05.2015 / 13:45

Рада дырэктараў расійскай дзяржкампаніі «Роснефть» падоўжыла паўнамоцтвы прэзідэнта кампаніі Ігара Сечына на пяць гадоў.

Рашэнне было прынята ў адпаведнасці з дырэктывамі ўрада на радзе дырэктараў.

Ігар Сечын стаў прэзідэнтам «Роснефті» ў маі 2012 года неўзабаве пасля ўступлення Уладзіміра Пуціна на пасаду прэзідэнта трэці раз.

Да гэтага ён быў старшынёй рады дырэктараў кампаніі і быў віцэ-прэм'ерам па ТЭК ва ўрадзе Пуціна.