Украіна прапанавала скараціць зону адчужэння Чарнобыля ўтрая

08.05.2015 / 16:54

Мінэкалогіі Украіны хоча скараціць зону адчужэння Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, абмежаваўшы яе радыусам у 10 км, паведаміў міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Ігар Шаўчэнка.

Цяпер радыус зоны складае 30 км. Пасля скарачэння на астатняй тэрыторыі можа быць створаны біясферны запаведнік, у якім будуць праводзіць профільныя даследаванні флоры і фауны.

«Я ўжо падпісаў дакументы аб стварэнні Чарнобыльскага біясфернага запаведніка», — сказаў міністр.

Шаўчэнка адзначыў, што дакументы падалі на ўзгадненне ў міністэрства юстыцыі, пасля гэтага іх перададуць для падрыхтоўкі адпаведнага ўказа прэзідэнта.