Паказальны выступ спецназа ў Дудутках ФОТАРЭПАРТАЖ

09.05.2015 / 22:15

Людзі вельмі горача сустрэлі вайскоўцаў, іх захаплялі стрэлы зброі і дым шашак. Адзін з гасцей быў асабліва настроены і сказаў: «Добра, што тут хахлоў няма».

Спачатку спецназ прадэманстраваў асновы рукапашнага бою.

Пасля яны склалі надпіс «Спецназ сіла!» з газасілікатных блокаў і разбілі іх галовамі.

Падчас усяго выступу запускалі сігнальныя шашкі.

І праляталі самалёты.

Маёр пільна сачыў за выступам.

Атрад знаходзіцца ў добрай фізічнай форме.

Адзін спецназавец зажурыўся пасля выступу.

Сканчэнне выступу.

Час ад часу вайскоўцы стралялі халастымі патронамі з рознага віду зброі.

Маёр вучыць хлопчыка страляць з АК-47.

Дзяўчынка аддае пустыя гільзы спецназаўцу.

У беларусаў адрадзілася традыцыя прыходзіць на святы ў вышыванках:

Фота Мікіты Недаверкава