Карціна Пікаса прададзена за рэкордную суму $179 млн даляраў

12.05.2015 / 07:13

На аўкцыёне Christie's у Нью-Ёрку карціна Пабла Пікаса «Алжырскія жанчыны» прададзеная за рэкордную суму 179,365 млн даляраў.

Гэтая карціна стала самым дарагім творам мастацтва, калі-небудзь прададзеным на таргах.

Яна была напісана мастаком ў 1955 годзе і адносіцца да стылю кубізм.