Памёр кароль блюзу Бі Бі Кінг

Амерыканскі блюзавы гітарыст і вакаліст Бі Бі Кінг памёр у Лас-Вегасе ва ўзросце 89 гадоў.

15.05.2015 / 09:54

Бі Бі Кінг пачаў выступаць яшчэ ў 1940-х

Як паведаміў агенцтву Асашыэйтэд прэс адвакат музыканта, Бі Бі Кінг памёр у сне ў сябе дома. Іншых падрабязнасцяў пра смерць караля блюзу пакуль няма.

Бі Бі Кінг нарадзіўся ў 1925 годзе. У 1957 выйшаў яго першы альбом Singin' The Blues. Усяго дыскаграфія музыканта налічвае больш за 40 пласцінак.

У апошнія гады Бі Бі Кінг не запісваў новыя альбомы і не даваў буйных канцэртаў. Яго развітальны гастрольны тур прайшоў у 2006 годзе.

Па выніках праведзенага ў 2011 годзе часопісам Rolling Stone апытання Бі Бі Кінг заняў шостае месца ў спісе 100 найлепшых гітарыстаў усіх часоў.