На Ямале гарыць 100-метровая газавая свідравіна

17.05.2015 / 18:41

Газавая свідравіна загарэлася 17 мая ў Ямальскім раёне на Баваненкаўскім радовішчы, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Свідравіна разведачная, газаносная. Яе глыбіня - 100 м, вышыня паходні дасягае 15 м.

Па папярэдніх дадзеных рэгіянальнага ўпраўлення МНС, загінулых і пацярпелых няма. На месцы пажару працуе прыватная пажарная ахова і спецтэхніка.