Папярэджанне: у сераду вечарам і ў чацвер — навальніцы, бура

20.05.2015 / 12:56

20 мая (серада) увечары і 21 мая (чацвер) ноччу па паўночна-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы, днём у асобных раёнах пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, град.

У Мінску ў сераду і чацвер таксама чакаюцца навальніцы.