Нужны волонтеры: собирают образцы белорусских почерков

12.06.2015 / 19:13

Шаноўнае спадарства!

Да нас звярнуліся прадстаўнікі канадскай фірмы з просьбай дапамагчы сабраць узоры почыркаў з напісаннем тэкстаў на беларускай мове. Пэўная праца ўжо зроблена. А яшчэ нам трэба сабраць яшчэ 180 узораў. Адначасова могуць пакуль пісаць 7 чалавек. Час напісання займае 1,5-2 гадзіны.

Запрашаем усіх ахвотных векам ад 17 да 60 гадоў для ўдзелу ў напісанні беларускамоўных тэкстаў у суботу 13 чэрвеня ў 15.30 і 18.00 і ў нядзелю ў 12.00 і 14.30 на сядзібе ТБМ (Румянцава 13). Можна папярэдне запісацца па тэл. 8-029-109-18-33 (Уладзь). Таксама можна запісацца на іншыя дні наступнага тыдня.

Кожны ўдзельнік напісання атрымае каштоўны падарунак.

Пашырым разам беларускую мову ў свеце!