У гістарычным саборы Нанта лютуе моцны пажар

15.06.2015 / 14:44

Буйны пажар лютуе ў каталіцкім саборы Сэн-Данацьян XIX ст. пабудовы ў горадзе Нанте на захадзе Францыі.

leparisien.fr

Паведамляецца, што пажар пачаўся неўзабаве пасля ранішняй службы і прыхаджан прыйшлося эвакуяваць.

У тушэнні агню прымаюць удзел каля 40 пажарных, аднак полымя хутка распаўсюджваецца на дах гістарычнага будынка.

Бі-Бі-Сі