У Літве з ліпеня мінімальны заробак вырасце да 325 еўра

15.06.2015 / 15:17

Урад Літвы на гэтым тыдні павінен ухваліць прапанову пра павышэнне з ліпеня мінімальнага заробку на 25 еўра — да 325 еўра.

Для гэтага ў бюджэце гэтага года прадугледжана амаль 14,5 млн. еўра, паведамляе Delfi.

Мінімальны заробак у Літве будзе павышаны ўжо трэці раз з канца 2012 года. Прэм'ер краіны Альгірдас Буткявічус раней заяўляў, што са студзеня 2016 г. прапануецца павысіць мінімальны заробак да 350 еўра.

У Беларусі са студзеня мінімальны заробак складае 2 млн 100 тыс. 100 рублёў, што раўняецца 120 еўра (паводле сённяшняга курсу).