«Рэал» павіншаваў «Барселону» лістом з накладзеным плацяжом

15.06.2015 / 16:16

Мадрыдскі «Рэал» адным з апошніх павіншаваў з паспяховым завяршэннем сезону свайго галоўнага канкурэнта «Барселону», якая выйграла чэмпіянат і Кубак Іспаніі, а таксама Лігу чэмпіёнаў.

Прычым мадрыдцы адправілі ліст з віншаваньнем праз паштовую службу. Калі работнікі каталонскага клуба прыйшлі на пошту забіраць віншаванне, то былі здзіўленыя, што яно адпраўлена накладзеным плацяжом, з-за чаго ім давялося заплаціць 23,98 еўра за дастаўку.