«Новыя гарызонты»: трэйлер палёту на Плутон ВІДЭА

17.06.2015 / 15:04

Касмічны апарат New Horizons праз месяц наблізіцца на 12,5 тысяч кіламетраў да сістэмы карлікавых планет Плутон-Харон. З нагоды набліжэння да Плутона, што некалі лічыўся самай далёкай планетай Сонечнай сістэмы Нацыянальнае касмічнае таварыства ЗША выпусціла захапляльнае відэа гістарычнага палёту.

New Horizons быў запушчаны 19 студзеня 2006 года з рэкорднай для чалавечых касмічных апаратаў стартавай хуткасцю (16,26 км/с). Апарат мае скласці мапы Плутона і Харона, даследаваць іх геалогію і стан атмасферы (калі такая ёсць), паспрабаваць адшукаць кольцы і новыя спадарожнікі Плутона ды даследаваць пояс Койпера.

Аляксандр Арсёнаў