У Баранавічах кіроўца трапіў у ДТЗ і збег, пакінуўшы пасажыра паміраць

17.06.2015 / 15:39

Аварыя здарылася ў ноч на 17 чэрвеня на вуліцы Кірава.

23-ы гадовы мужчына не даў рады кіраванню аўтамабілем і ўрэзаўся ў дарожны знак, а затым у светавую апору. Пасля аварыі ён пакінуў сваю машыну, не зважаючы ўвагі на пасажыраў, і збег.

У машыне засталіся двое, абодва не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Адзін з іх, 23 - гадовы хлопец, які знаходзіўся справа на заднім пасажырскім сядзенні, атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і памёр да прыезду брыгады хуткай дапамогі. 18-гадовая дзяўчына, якая сядзела побач з ім атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму, выцятую рану лобнай вобласці і правай ягадзіцы.

Кіроўцу затрымалі каля 12-й дня. Ён хаваўся ў закінутым доме ў вёсцы Вольна. Стала вядома, што раней ён тры разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР.

На момант затрымання ў выдыханым паветры выяўлена 0,2 праміле алкаголю, узятая кроў на аналіз. Праводзіцца праверка.

УШ