Узровень вады ў беларускіх рэках яшчэ ніколі ў гісторыі не быў такі нізкі

20.08.2015 / 12:48

15—19 жніўня ўзроўні вады апусціліся ніжэй за гістарычныя мінімумы за перыяд назіранняў на Дзвіне каля Віцебска, Нёмана ў Гродне, прытоку Заходняга Буга рацэ Лясная ў Камянцы, Сожы каля Гомеля і Прыпяці ля Мазыра.

У цяперашні час на рэках краіны захоўваецца невялікі (1—4 см за суткі) спад узроўняў вады і роўны іх ход.

Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах панізілася і складае 12—19°С.

У бліжэйшыя дні на рэках будзе назірацца роўны ход узроўняў вады і невялікі іх спад.