«Белаз. То есть, белорусский азербайджанец» - продавец арбузов Рамиль, который разговаривает по-белорусски

31.08.2015 / 23:04

Раміль, прадавец кавуноў на рынку «Заходні». Пачуўшы, што размаўляю з ім па-беларуску, таксама перайшоў на мову. Пра сваю нацыянальнасьць жартаўліва адказаў: «Белаз. Гэта значыць, беларускі азербайджанец».

— І што, не складана было навучыцца гаварыць па-беларуску? - пытаюся.

Ён здзіўлена ускідвае вочы:

— Толькі дурында за дзевятнаццаць год не вывучыць беларускай мовы.