Дадатковы цягнік Брэст—Мінск будзе курсіраваць у нядзелі

19.09.2015 / 14:34

Беларуская чыгунка 20 верасня запускае дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 656/655 Брэст—Мінск, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Ён будзе курсіраваць па нядзелях да з'яўлення ў снежні новага графіка руху цягнікоў на 2015/2016 год.

Са станцыі Брэст-Цэнтральны цягнік № 656/655 будзе адпраўляцца ў 15.50 і прыбываць у Мінск у 19.56. Час адпраўлення ў зваротным кірунку са станцыі Мінск-Пасажырскі — 20.45.