Стаў вядомы спіс гульцоў «Барселоны», што адправіўся на матч з БАТЭ

19.10.2015 / 15:05

На афіцыйнай старонцы «Барселоны» ў фэйсбуку апублікававаны спіс гульцоў каталонскага клуба, што накіраваўся ў Барысаў на матч з БАТЭ. У заяўку ўключаныя 20 футбалістаў.

Фота з афіцыйнай старонкі «Барселоны» ў фэйсбуку

Тэр Штэген, Клаўдыа Брава, Масіп — Фермален, Дані Алвес, Хордзі Альба, Адрыана, Дуглас, Піке, Мат'ё, Бартра — Маскерана, Сэрхі Раберта, Сэрхіа Бускетс, Ракіціч, Жэрар Гумбау — Мунір, Сандра Рамірэс, Луіс Суарэс і Неймар.

Матч 3-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў пройдзе заўтра, у аўторак, на «Барысаў-Арэне» (21:45).