ПЭН-Цэнтр надаў званне ганаровых сяброў пяці мецэнатам і інтэлектуалам

21.10.2015 / 11:44

Беларускі ПЭН-цэнтр надаў званне ганаровага сябра пяці дзеячам культуры і мецэнатам.

Сярод іх Павел Бераговіч — фундатар шматлікіх культурных праектаў, Сяргей Жадан — украінскі паэт, эсэіст і перакладчык, Аляксандр Ірванец — украінскі пісьменнік і перакладчык, Генрых Кіршбаўм — нямецкі літаратуразнаўца-славіст і Марыя Сёдэрберг — шведская пісьменніца, журналістка і прамоўтарка беларускай літаратуры ў Швецыі.

Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе пісьменніцка-журналісцкай арганізацыі.

На сёння ў Беларускі ПЭН-цэнтр уваходзяць 20 ганаровых сяброў. Усе яны — пісьменнікі, перакладчыкі, грамадскія дзеячы, навукоўцы, мецэнаты, якія з’яўляюцца грамадзянамі іншых краінаў, падтрымліваюць цесныя сувязі з Беларуссю і робяць унёсак у развіццё беларускай культуры. Ганаровымі сябрамі Беларускага ПЭН-цэнтра з’яўляюцца, да прыкладу, патрыярхі беларускай дыяспары ў ЗША Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, брытанскі літаратуразнаўца Арнольд Макмілін, польскі перакладчык Адам Паморскі.