Апошні тыдзень кастрычніка будзе халодным, але без ападкаў

26.10.2015 / 12:14

На гэтым тыдні надвор'е істотна не зменіцца. Будзе пераважна без ападкаў. Скандынаўскі антыцыклон прынясе далейшае паніжэнне тэмпературы, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Artūras Žalimas, WLL

У аўторак, 27 кастрычніка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Ноччу па ўсходзе месцамі магчымыя невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — +5°С, максімальная днём 5 — +11°С.

У сераду халаднаватае паветра паўночных шырот прынясе ў асобныя раёны краіны невялікія ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — +4°С, максімальная днём 2 — +9°С.

У чацвер і ў пятніцу ўладу над надвор'ем возьме халодны Скандынаўскі антыцыклон, які прынясе халаднаватае, пераважна без ападкаў надвор'е.

У чацвер тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 — +2°С, па паўночным усходзе -6 — 8°С; максімальная днём 2 — +9°С.

У пятніцу, 30 кастрычніка, ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 — +2°С, па ўсходзе да -7°С; максімальная днём 1 — + 8°С.

У выходныя з паўднёва-ўсходнімі вятрамі ў краіну пачне паступаць больш цёплае паветра, тэмпература днём злёгку павысіцца, а вось ўначы чакаюцца замаразкі.