Пры землятрусе ў Пакістане і Афганістане загінулі дзясяткі чалавек

26.10.2015 / 15:45

Ахвярамі магутнага землятрусу ў Пакістане і Афганістане сталі не менш за 70 чалавек. Па ўдакладненых дадзеных, магнітуда землятрусу склала 7,5. Яго эпіцэнтр знаходзіўся побач з мяжой дзвюх краін.

У Пакістане загінулі больш за 50 чалавек, каля 600 атрымалі траўмы. Таксама паведамляецца пра 18 загінулых і 69 пацярпелых у Афганістане.

Па дадзеных AFP, 12 дзяўчынак загінулі ў цісканіне, якая пачалася ў іх школе пасля падземных штуршкоў.