У Мінску ўпершыню адкрылася вялікая выстава пра Курапаты ФОТЫ

13.11.2015 / 18:59

13 лістапада ў сталічным Палацы мастацтваў адкрылася першая ў Беларусі вялікая дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні». На яе адкрыццё сабралася каля 100 наведнікаў.

Экспазіцыя распавядае пра мінулае Курапатаў цягам апошніх 27-мі гадоў, пра першаадкрывальнікаў Нацыянальнага некропаля і яго абаронцаў, пра ахвяраў сталінізму. На выставе можна будзе даведацца пра незвычайныя факты, убачыць унікальныя дакументы, здымкі, артэфакты, кінастужкі і творы выяўленчага мастацтва.

На адкрыцці выставы прысутнічалі дыпламаты, грамадскія дзеячы і мастакі, творы якіх увайшлі ў экспазіцыю.

Выстава будзе працаваць да 16 лістапада.

Фота Сяргея Гудзіліна