Заўтра чакаецца галалёдзіца і мокры снег

22.11.2015 / 16:01

У бліжэйшыя суткі, 23 лістапада, у Беларусі на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак, 23 лістапада, будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах магчымыя невялікія ападкі: мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў (па поўначы ад мінус 8) да плюс 3 градусаў. Днём будзе 0 - плюс 5 градусаў.