У Гродне 87-гадовая жанчына трапіла пад суд за крадзеж

03.12.2015 / 15:36

У Гродне ў суд перададзена справа аб крадзяжы з удзелам 87-гадовай жанчыны, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Яна падазраецца ў крадзяжы чужой маёмасці з ячэйкі для захоўвання рэчаў у гандлёвым аб'екце.

Справа перададзена ў суд. Раней да крымінальнай адказнасці жанчына не прыцягвалася.