«Рускі свет» афіцыйна зарэгістраваў у Беларусі сваю некамерцыйную арганізацыю

07.12.2015 / 16:06

Нацыянальна-вызваленчы рух («НОД-Беларусь») зарэгістраваў у Мінску інфармацыйна-асветніцкую установу «Наша гісторыя».

Якой канкрэтна дзейнасцю будзе займацца суполка, пакуль не паведамляецца, але здагадацца не цяжка. Нацыянальна-вызваленчы рух выступае за «Рускі свет» і традыцыйныя каштоўнасці.

Удзельнікі руху вераць, што СССР быў развалены агрэсіўным Захадам, які ўвесь час так ці інакш супрацьстаіць «мірнай славянскай цывілізацыі». А прэс-сакратар руху Юлія Чырва падпрацоўвае карэспандэнтам на праваслаўным партале sobor.by, дзе публікуе артыкулы з такімі, напрыклад, назвамі: «Кантрацэпцыя як крок да легалізацыі аднаполых шлюбаў і эўтаназіі». 

УШ