У Пскоўскай вобласці знішчылі 57 тон кантрафактных ківі і грушаў з Беларусі

24.12.2015 / 14:49

У Пскоўскай вобласці знішчана больш за 57 тон садавіны, якая ехала з Беларусі па падробленых дакументах. Пра гэта ў чацвер, 24 снежня, паведамілі ва ўпраўленні Рассельгаснагляду па Пскоўскай і Цвярской абласцях.

«На палігоне цвёрдых бытавых адходаў горада Востраў Пскоўскай вобласці знішчана больш за 57 тон яблыкаў, ківі і груш. Свежыя садавіна ехала з Рэспублікі Беларусь праз мяжу з РФ у Пскоўскай вобласці ў суправаджэнні падробленых рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў», — удакладнілі ва ўпраўленні.

Па словах суразмоўцы агенцтва, упаўнаважаныя органы ПАР, Марока і Сербіі, дакументы якіх, былі прад'яўленыя пры перасячэнні мяжы, не пацвердзілі іх выдачу.