Саакашвілі стварае ва Украіне Антыкарупцыйны рух: «Ніхто не баіцца ні Бені, ні Сені» ВІДЭА

25.12.2015 / 12:27

6200 чалавек з'ехалася ў Кіеў на Антыкарупцыйны форум, арганізаваны губернатарам Адэскай вобласці, экс-прэзідэнтам Грузіі Міхэілам Саакашвілі.

Наступныя аналагічныя форумы запланаваны ў Харкаве, Днепрапятроўску, Адэсе і Львове.

Саакашвілі заяўляе, што форум надпартыйны і не мае палітычных мэтаў. Аднак аглядальнікі мяркуюць, што такім чынам неардынарны палітык стварае сабе базу для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

Саакашвілі бязлітасна бэсціць украінскі палітыкум, звязаны з мільярдэрамі. «Ніхто не баіцца ні Бені, ні Сені», — заявіў ён на форуме, маючы на ўвазе алігарха Каламойскага і непапулярнага прэм'ера Яцанюка.

У той жа час ён пакуль не крытыкуе прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Сяргей Гезгала