Каманда Лукашэнкі ўпэўнена лідзіруе ў хакеі

27.12.2015 / 15:27

Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі абыграла гарадзенцаў з лікам 2:0 (1:0, 0:0, 1:0) у матчы IX Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе БелТА.

Пасля чатырох гульняў у турніры на рахунку хакейнай каманды кіраўніка Беларусі 8 ачкоў і яна ўпэўнена ўзначальвае табліцу спаборніцтваў.

Плэй-оф ужо вясной.