Іракская армія адбіла ў ІД горад Рамадзі

27.12.2015 / 19:15

AFP

Іракская армія ўзяла пад свой кантроль комплекс урадавых будынкаў у цэнтры горада Рамадзі, размешчанага прыкладна ў 100 кіламетрах ад Багдада.

Рамадзі адбіты у баевікоў «Ісламскай дзяржавы» пасля баёў, якія доўжыліся каля тыдня. Урадавая армія Ірака праводзіла аперацыю пры падтрымцы амерыканскай авіяцыі.

Перад пачаткам баёў за Рамадзі ў горадзе налічвалася каля 400 баевікоў ІД. Частка з іх былі забітыя, перш за ўсё, у выніку паветраных удараў, астатнія адступілі са сваіх пазіцый і пакінулі горад.

Горад Рамадзі быў заняты баевікамі «Ісламскай дзяржавы» ў маі 2015 года. Іракская армія, вярнуўшы кантроль над ім, збіраецца працягнуць наступ у напрамку Масула, захопленага «Ісламскай дзяржавай» у чэрвені 2014 года. Масул — найбуйнейшы горад, які знаходзіцца пад кантролем ІД у Іраку.