Летнія канікулы скарачаць не плануецца

28.12.2015 / 10:38

Летнія канікулы школьнікам скарачаць не збіраюцца. Пра гэта заявіла ў інтэрв'ю БЕЛТА намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці скароцяць летнія канікулы школьнікам і адпаведна адпачынак настаўнікам, віцэ-прэм'ер сказала: «Не, вядома. Пра гэта нават гаворка не ідзе».

Што тычыцца навацый для абітурыентаў 2016 года, то Наталля Качанава адзначыла, што «прынцыповыя змены ў правілы прыёму не патрабуюцца, але некаторыя карэкціроўкі неабходныя».