У Гродне BMW насмерць збіў невядомую жанчыну

28.12.2015 / 10:53

ДТЗ адбылося 27 снежня на праспекце Кляцкова ў Гродне.

— Каля 7.30 раніцы BMW збіў пажылую жанчыну, якая ад атрыманых траўмаў загінула, - паведамілі ў ДАІ рэгіёна. — Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына пераходзіла дарогу на чырвоны сігнал святлафора.

Пакуль асоба загінулай не ўстаноўлена. Яе прыкметы: на выгляд 70-75 гадоў, рост 160-165, была апранутая ў балонневую куртку шэрага колеру, кофту шэрага колер, карычневую блузу, карычневую спадніцу, чорныя боты-«дуцікі».

Калі каму-небудзь вядомая дадзеная грамадзянка, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефонах: (0152) 79-75-04, 79-75-05 або 102.