Лукашэнка: У нас як намалююць — хоць плач

30.12.2015 / 11:42

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка перасцерагае ад празмернасцяў пры будаўніцтве медыцынскіх і іншых аб'ектаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час наведвання радзільнага дома 5-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска.

«Рабіце ўсё функцыянальна. Не трэба будаваць з празмернасцямі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што на аснашчэнне і абсталяванне грошай шкадаваць не трэба. І спрашчацца не варта, дадаў ён.

«Усё гэта трэба мець на ўвазе. У нас ўмеюць маляваць, як намалююць — хоць плач», - прадоўжыў кіраўнік краіны. У якасці пазітыўнага прыкладу ён прывёў заходнія падыходы, калі будынкі ўзводзяцца надзвычай проста, але выкарыстоўваецца суперсучаснае абсталяванне. «Нам трэба ў іх вучыцца», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.