Сейм Польшчы прыняў закон, паводле якога дзяцей будуць адпраўляць у школу з 7 гадоў

29 снежня польскі Сейм прыняў папраўкі ў закон аб сістэме адукацыі, згодна з якімі дзеці абавязаны пачынаць навучанне ў школах з 7 гадоў. Раней польскія дзеці ішлі ў школы з 6 гадоў.

30.12.2015 / 11:55

Паводле паправак да закона, абавязковым з'яўляецца наведванне дзіцячага садка для 6-гадовых дзяцей.

Закон не забараняе дзецям пачынаць навучанне ў школе з 6 гадоў, аднак, толькі пры ўмове, што дзіця хоць бы год хадзіла ў дзіцячы сад або атрымала пасведчанне ад псіхолага пра гатоўнасць пачаць навучанне ў школе.

За прыняцце паправак да закона аб адукацыі прагаласавалі 269 дэпутатаў («Права і Справядлівасць», большасць дэпутатаў ад «Кукіз'15»), 156 былі супраць («Грамадзянская платформа» і «Сучасная»), 17 дэпутатаў устрымаліся (з іх 15 з Польскай сялянскай партыі).

Папраўкі да закона аб адукацыі накіраваны на разгляд у Сенат.