Літаратуразнаўцу Уладзіміру Кароткаму – 60

03.01.2016 / 18:11

Беларускаму літаратуразнаўцу, кандыдату філалагічных навук, дацэнту кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта Уладзіміру Кароткаму 2 студзеня споўнілася 60 гадоў.

Уладзімір Кароткі нарадзіўся ў мястэчку Мір Карэліцкага раёна, а ягоныя школьныя гады прайшлі ў Слоніме. Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта, ён займаецца вывучэннем гісторыі і тэорыі літаратуры, тэксталогіяй, даследаваннем старабеларускай літаратуры эпохі Рэнесансу і Барока. Грунтоўна даследуе жыццё і творчасць Мялеція Сматрыцкага. У друку апублікаваў больш за 170 даследчых артыкулаў па старажытнай беларускай літаратуры.