Венесуэла пагражае падзеннем кошту нафты да $27 пры адмове правесці экстранны саміт АПЕК

04.01.2016 / 10:20

Міністр нафты Венесуэлы Эулохіа дэль Піна ў інтэрв'ю тэлеканалу Telesur заявіў, што ўлады краіны ініцыююць правядзенне пазачарговага саміту краін нафтаздабываючай картэлі АПЕК з удзелам усіх незалежных вытворцаў, перадае RNS.

«Разам з прэзідэнтам Нікаласам Мадура мы ўвесь час абмяркоўваем неабходнасць заахвоціць лідараў АПЕК і незалежных вытворцаў правесці экстранную сустрэчу ў студзені», — сказаў ён.

Дэль Піна выказаў меркаванне, што пры адмове ад скаардынаваных дзеянняў экспарцёраў ёсць пагроза далейшага зніжэння коштаў на $10 з бягучага ўзроўню — да $ 27 за бараль.

«Сумесныя дзеянні ўсіх вытворцаў — гэта неабходнасць. Трэба абараніць справядлівую цану на неаднаўляльныя крыніцы энергіі», — падкрэсліў міністр.