У Парыжы адкрылі мемарыяльную шыльду Charlie Hebdo з памылкай ФОТАФАКТ

05.01.2016 / 18:39

У Парыжы адкрытыя некалькі мемарыяльных таблічак у памяць ахвяраў нападу на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo 7 студзеня мінулага года. На адной з іх была выяўленая памылка.

AFP

Першая таблічка была адкрытая на будынку, дзе размяшчаўся офіс часопіса, аднак яе амаль адразу прыйшлося закрыць, бо ў напісанні прозвішча аднаго з загінулых карыкатурыстаў — Жоржа Валінскі — выявілі памылку: замест Wolinski там было напісана Wolinsky.