Лукашэнка заспяваў «Кацюшу» разам з ветэранамі АЎДЫЁ

дапоўнена

05.01.2016 / 21:16

Аляксандр Лукашэнка наведаў гарадскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны і працы «Світанак» у пасёлку Траскаўшчына Мінскага раёна.

Дзяржаўныя тэлеканалы далі падрабязную справаздачу яго візіта.

Тэлеканал СТВ паказаў, як Лукашэнка разам з ветэранамі зацягнуў «Кацюшу».

Глядзець з 7:42

А на АНТ уключылі ў сюжэт кавалак песні Людмілы Гурчанка «І ўсмешка без сумневу» з «Карнавальнай ночы».

Глядзець з 8:24

* * *

У свой час хітом байнэта сталі спевы Аляксандра Лукашэнкі пад баян. Відэа было зроблена ў сярэдзіне 1990-х.

Nashaniva.com