Аляксандр Глеб даў згоду на пераход у «Хапаэль» з Беэр-Шэвы

07.01.2016 / 11:22

Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб зацікаўлены ў тым, каб працягнуць кар'еру ў ізраільскім «Хапаэлі» з Беэр-Шэвы.

34-гадовы беларус даў прынцыповую згоду на пераход, паведамляе Israel Today. «Хапаэль» лідзіруе ў чэмпіянаце Ізраіля, набраўшы 39 ачкоў пасля 17 матчаў.