Лукашэнка: Нічога за бясцэнак прадавацца не будзе

07.01.2016 / 16:41

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас багаслужбы на Раство ў саборы Святога Духа ў Мінску.

Лукашэнка заявіў, што нічога бурыць не будзем. «У нас шмат добрага. Дрэннае мы заўсёды адкідаем, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Так будзем жыць і далей. Але ўсё добрае мы будзем удасканальваць. Усё, што створана народам, мы нікому за бясцэнак прадаваць не маем намер».

«Мы не будзем гэта рабіць. Усё, што створана людзьмі, павінна належаць людзям, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Тым больш, мы ўбачылі, што адбываецца там, дзе ўсё падзялілі: з'явіліся алігархічныя колы, ўзброіліся і пачалі ваяваць адзін з адным, уцягваючы у гэта ўсё грамадства і народ. Нам гэта трэба? Не».