Пуцін забраў сабе крымскі палац Януковіча

08.01.2016 / 11:39

Недабудаваны палац экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча на мысе Ая ў Крыме будзе перададзены Кіраўніцтву спраў прэзідэнта РФ, паведаміла FlashCrimea крыніца ва ўрадзе Севастопаля.

«Першапачаткова планавалася, што палац дастанецца Севастопалю. Думалі дабудаваць, адкрыць санаторый ці пансіянат. Але цяпер прынята рашэнне, што аб'ект будзе перададзены кіраўніцтву справаў прэзідэнта», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Па дадзеных украінскіх СМІ, структуры, блізкія да старэйшага сына Віктара Януковіча — Аляксандра Януковіча, у 2007 годзе за 6,3 млн грыўняў (1,2 млн даляраў ЗША па курсе 2007) набылі ў дзяржавы базу адпачынку «Мыс Ая» і зямельны ўчастак плошчай 3,5 гектара. Цяпер будаўніцтва палаца на тэрыторыі базы адпачынку прыпынена.