Азаранка без праблем выйшла ў фінал прэстыжнага турніру ў Брысбене

08.01.2016 / 16:01

Сёння беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка правяла паўфінальны матч турніра з серыі WTA ў аўстралійскім Брысбене. Яе суперніцай была амерыканка Саманта Кроўфард.

Суперніца не прынесла Азаранцы шмат праблем. Беларуска за гадзіну з невялікім перамагла Кроўфард – 6:0,6:3.

Заўтра ў Брысбене пройдзе фінал. У ім Азаранка сустрэнецца з немкай Ангелікай Кербер. На дадзены момант Азаранка займае ў рэйтынгу WTA 22-і радок, Кербер – дзясяты.

Турнір у Брысбене з прызавым фондам у 885 тысяч даляраў праходзіць напярэдадні першага старта з серыі «Вялікага шлема» – Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

nn.by