У інтэрнэце з'явіўся антыкарупцыйны ролік беларускай вытворчасці

14.01.2016 / 12:50

Праграма развіцця ААН і платформа для рэалізацыі сацыяльна значных праектаў Talaka.by апублікавалі супольны антыкарупцыйны ролік.

Рэклама была падрыхтавана ў рамках Маладзёжнага конкурсу сцэнароў кароткіх відэаролікаў «Парву ланцуг карупцыі».

Пераможцам конкурсу стаў Андрэй Акушэвіч. Журы прызнала яго сцэнар найлепшым. Ён атрымаў грашовы прыз у памеры Br5 млн.

Відэа агучана на беларускай мове.