Будзьце асцярожныя! На вуліцах вельмі слізка

26.01.2016 / 23:37

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папярэджвае ў сваім твітары, што ў выніку дажджу на дарогах, у прыватнасці ў Мінску і вобласці, утварылася галалёдзіца.

Таму будзьце вельмі асцярожныя!