У парыжскім Дыснэйлэндзе затрыманы ўзброены мужчына

28.01.2016 / 19:53

Мужчына з агнястрэльнай зброяй і Каранам быў затрыманы на ўваходзе гасцініцы ў парыжскім Дыснэйлэндзе, паведамляюць французскія СМІ.

28-гадовы мужчына да гэтага не прыцягваў увагу спецслужбаў і не стаў аказваць супраціў падчас затрымання.

Афіцыйных каментароў аб тым, што здарылася, пакуль не паступала.

У Францыі па-ранейшаму дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча, уведзены пасля нападаў у Парыжы 13 лістапада.